МАЙДАН - За вільну людину у вільній країні


Архіви Форумів Майдану

Рух “Маладая Беларусь" зарэгістраваны!

01/20/2010 | Майдан-ІНФОРМ
18 студзеня 2010 года Літоўскім Рэгістрам юрыдычных асобаў зарэгістравана міжнароднае грамадскае моладзевае аб’яднанне “Рух “Маладая Беларусь” (Tarptautinio visuomeninio jaunimo susivienijimo “Dvizenije Molodaja Belarus”).

19 студзеня старшыня Руху Зміцер Каспяровіч атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі. Разам з гэтым, у Патэнтнае бюро Літоўскай Рэспублікі пададзена заяўка на рэгістрацыю іншых варыянтаў назвы Руху “Маладая Беларусь” – на беларускай, літоўскай, ангельскай і расейскай мовах (Рух “Маладая Беларусь”, Judejimas "Jaunieji Baltarusija", “Young Belarus” Movement, Движение «Молодая Беларусь»), а таксама на рэгістрацыю лагатыпа (гандлевага знаку) Руху “Маладая Беларусь”.

Такім чынам, з 18 студзеня 2010 года Рух “Маладая Беларусь” з’яўляецца суб’ектам міжнароднага права.

У бліжэйшы час старшыня міжнароднага моладзевага аб’яднання “Рух Маладая Беларусь” Зміцер Каспяровіч атрымае патэнтныя сертыфікаты на іншыя варыянты назвы Руху, а таксама на лагатып арганізацыі.

Нагадаем, што 28 лістапада 2009 году у Менску адбыўся устаноўчы сход Руху “Маладая Беларусь”, у якім прынялі ўдзел актывісты “Маладой Беларусі” з г.Менску, Менскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Віцебскай вабласьцей Беларусі, агульнай колькасьцю 53 асобы. На ўстаноўчым сходзе старшыней Руху “Маладая Беларусь” быў абраны Зміцер Каспяровіч, які раней быў намеснікам старшыні. На ўстаноўчым сходзе было вырашана падаць дакументы на рэгістрацыю паралельна ў беларускі Мінюст і ў Літоўскі рэгістр юрыдычных асобаў.

У сувязі з частымі спекуляцыямі вакол назвы “Рух Маладая Беларусь” і вакол пытання старшынства у Руху, міжнароднае грамадскае моладзевае аб’яднанне “Рух “Маладая Беларусь” заяўляе:

-- Зміцер Каспяровіч з’яўляецца старшыней зарэгістраванага ў Літве “Руху Маладая Беларусь”, які дзейнічае на тэрыторыі Беларусі, мае вабласныя і раенныя структуры у большасці рэгіенаў Беларусі, у тым ліку ў Менскай, Гомельскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Віцебскай вабласцях. Акрамя рэгістрацыі ў Літве, правамоцнасць старшынства Зміцера Каспяровіча пацьверджана рэспубліканскім устаноўчым сходам у Менску (28.11.2009) і рэгіянальным сходам у Магілеве (04.01.2010);

-- Сходам Рэспубліканскай Рады Руху “Маладая Беларусь”, які прайшоў у Менску 5 студзеня 2010 года, было разгледжана пытанне сяброўства ў арганізацыі Артура Фінькевіча, які раней з’яўляўся нефармальным лідарам Руху. Па выніках абмяркавання, падчас якого высветлілася, што Артур Фінькевіч вядзе дэструктыўную і амаральную дзейнасць, якая шкодзіць іміджу арганізацыі і вядзе да расколу Руху, адзінагалосна было прынята рашэнне выключыць Артура Фінькевіча са складу арганізацыі;

-- Дзеля пазбаўлення ад далейшых непаразуменняў вакол падпісанняў міжнародных дамоваў і заяваў (маюцца на ўвазе спекуляцыі вакол падпісання 16.01.2010 ў Белавежы (Польшча) дамовы аб стварэнні “Дэмакратычнага Інстытуту”), паведамляем, што права подпісу ад імя міжнароднага моладзевага аб’яднання “Рух “Маладая Беларусь” маюць Старшыня Руху Зміцер Каспяровіч і Міжнародны сакратар Руху Мікалай Прыварнікаў.

-- Мы не пасягаем на дзейнасць і актыўнасць Артура Фінькевіча на карысць дэмакратыі, якую б арганізацыю ён не ўзначальваў, і заклікаем яго адмовіцца ад далейшай дэструктыўнай дзейнасці, а працаваць супольна на агульную справу, не замінаючы адзін аднаму, а дапамагаючы -- як у Беларусі, так і на міжнародным узроўні.

Рэспубліканская Рада
Міжнароднага грамадскага маладзевага аб’яднання
Рух “Маладая Беларусь”
20.01.2010

Відповіді

  • 2010.01.20 | Читач

    Re: Рух “Маладая Беларусь" зарэгістраваны!

    Щиро вітаємо, друзі!
  • 2010.01.20 | ukr_girl

    А БеларусТВ що за канал такий? То е, то нема.



Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2024. Цей сайт підтримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг".