Новини. Радыё "Свабода" про Майдан
07/20/2001 | НеДохтор
http://www.svaboda.org/programs/internet/2001/07/20010715072608.asp
----------
Зараз у перадачы Беларускі дыялёг на Інтэрнэце – пра беларускую тэматыку ў замежных сайтах.
Актывісты Камітэту Украіна бяз Кучмы, у які ўваходзяць больш за 40 украінскіх партыяў і арганізацыяў, на сайце Майдан пачалі зьмяшчаць навіны зь Беларусі. Адрас: www.maidan.org.ua Пад загалоўкам Выбірай! “Да выбараў прэзыдэнта Беларусі засталося 54 дні” можна прачытаць усе апошнія паведамленьні пра выбарчую кампанію. Зь інфармацыі на ўкраінскім сайце даведваемся, што прадстаўнікі моладзевай кобрыньскай арганізацыі Абракадабра пад лёзунгам “Далей у такой краіне жыць нельга!” агітуюць жыхароў рэгіёну узяць удзел у выбарах і сказаць “Не!” цяперашняй уладзе. Да таго ж сайце ёсьць і кантактныя тэлефоны праваабарончых арганізацыяў у Беларусі.
Хто ж стваральнікі ўкраінскага сайту Майдан? Як пазначана – грамадзяне Ўкраіны, якім не абыякавы свой лёс. Гэтыя грамадзяне пратэстуюць супраць улады, якая “зьдзекваецца зь людзей і закону”. Стваральнікі сайту абвінавачваюць Леаніда Кучму ў злоўжываньні ўладай і ў спрыяньні крыміналізацыі дзяржавы, а таксама спадзяюцца што над Кучмам будзе суд. Гэта стане, на думку аўтараў сайту Майдан “папярэджаньнем і ўрокам для іншых кіраўнікоў дзяржаваў”.
Мы зьвязаліся са стваральнікам сайту, кіраўніком прэсавай слухбы камітэту Ўкраіна бяз Кучмы Міхайлам Свыстовычам:
(Свыстовыч: ) “Сайт Майдан увогуле ўтварыўся не камітэтам Украіна бяз Кучмы, а мной і маім сябрам, які быў прэсавым сакратаром Кастэнка, міністра экалёгіі і ядзернай бясьпекі. Калі мы сядзелі на Майдане, падышоў мой сябра, а я наагул ня ведаў, што такое Інтэрнэт, ніколі ў жыцьці яго ня бачыў. Ён прыйшоў і сказаў, што ня можна так сядзець, што ёсьць інфармацыйная блякада, трэба нешта рабіць, давай рабіць нешта ў Інтэрнэце. Мы пайшлі і ўзялі 20 грыўняў у Юрыя Луцэнкі, карадынатара камітэту Ўкраіна бяз Кучмы і пайшлі ў Інтэрнэт-кафэ… Гэты сайт у прынцыпе ёсьць народным, бо мы даем паролі людзям, якія актыўна на сайт і форум актыўна пішуць”
(Караткевіч: ) “Я запыталася ў Міхайлы пра статыстку наведвальнасьці сайту”.
(Свыстовыч: ) “Увогуле ва Ўкраіне мала разьвіваецца Інтэрнэт. Наш сайт досыць папулярны ў маштабах Украіны. У сярднім да паўтары тысячы наведваньняў за дзень. І гэта забясьпечвае першае месца ў рэйтынгу Палітыка”.
(Караткевіч: ) “А зараз пытаньне, як прыйшла ідэя стаўляць беларускія навіны? Адказвае Міхайла Свыстовіч”.
(Свыстовыч: ) “Тут праходзіў сэмінар, у якім брала ўдзел беларуская апазыцыя. І яны прыслалі навіны, якія я папрасілі, каб нам прысылалі. Увогуле, я знаёмы зь беларускай апазыцыяй, напрыклад, ёсьць такі Славамір Адамовіч, паэт.”
Я пабачыла на сайце Майдан рэйтынг сучасных музычных украінскіх музычных гуртоў. У Беларусі зараз вельмі папулярны ўкраінскі гурт Океан Ельзи, які таксама фігуруе на сайце. Ці папулярны Океан Ельзи ва Ўкраіне. Міхайла Свыстовіч адказвае:
(Свыстовіч: ) “Я думаю, што самы папулярны ва Ўкраіне”.
На вокладцы альбому Мадэль гурту Океан Ельзи напісана Не для продажу ў Маскве. У вас ёсьць магчымасьць уявіць, пра што сьпявае Океан Эльзы… Гучыць кампазыцыя 911.

Відповіді
2001.07.20 | Михайло Свистович
Скоротили, деякі питання не поставили, але зміст зберегли. Претензій немає (-)
2001.07.20 | Сергій Кабуд
Тільки що важко читати біларуську:( (-)