СЬМЕРЦЬ АНДРЭЯ ЗАЙЦАВА І ПРАЗ ГОД ЗАСТАЕЦЦА ЗАГАДКАЙ
12/24/2002 | www.ukr.volia.com
20.12.2002
СЬМЕРЦЬ АНДРЭЯ ЗАЙЦАВА І ПРАЗ ГОД ЗАСТАЕЦЦА ЗАГАДКАЙ
Радыё "Свабода", Казімер Яноўскі
Роўна год таму, у дзень сьвята органаў КГБ, у Гомелі скончыў жыцьцё самагубствам сябар незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр” Андрэй Зайцаў. У перадсьмяротнай заяве ў Беларускі Гельсынскі камітэт Андрэй пісаў, што супрацоўнік УКГБ вэрбаваў яго ў сакрэтныя інфарматары. За год пракуратура так і не высьветліла сапраўдных прычынаў сьмерці Андрэя Зайцава.
Казімер Яноўскі, Гомель
Бацька Андрэя Юры Зайцаў напісаў шэраг заяваў у органы пракуратуры ў спадзяваньні, што будзе распачатая крымінальная справа. Гэта давала б падставу правесьці разнастайныя дзеяньні, у тым ліку ідэнтыфікацыю голасу супрацоўніка УКГБ, які тэлефанаваў Андрэю і выказваў пагрозы. Андрэй запісаў размову на дыктафон.
Аднак пракуратура Савецкага раёну Гомеля падставаў для крымінальнай справы не знаходзіць. Распавядае бацька Андрэя: (Зайцаў: ) “Тут атрымліваецца так. Раённая пракуратура закрывае справу і кажа, што няма падставаў для крымінальнай справы. Абласная пракуратура вяртае на дасьледаваньне. Доўгі час сьледчыя раённай пракуратуры не змаглі правесьці апытаньне ўсіх сьведкаў. Гэтым разам, як быццам бы, усіх дапыталі, у тым ліку і супрацоўніка УКГБ Ястрэмскага. Так мне, ва ўсякім разе, кажуць. Цяпер чарговы раз чакаю ліста ад абласной пракуратуры. Калі зноў будзе адмоўны адказ, можна зьвяртацца ў генэральную пракуратуру”.
У абласной пракуратуры пакуль яшчэ не праверылі абгрунтаванасьць ужо трэцяй адмовы пракуратуры Савецкага раёну ўзбудзіць крымінальную справу па факту сьмерці Андрэя Зайцава. Спасылаюцца на загружанасьць. Начальнік аддзелу нагляду за сьледзтвам у органах пракуратуры Аляксандар Самойленка патлумачыў:
(Самойленка: ) “Мы праверым рашэньне пра адмову. Паглядзім, наколькі выкананыя нашыя ўказаньні. Калі ня выкананыя, кагосьці пакараем”.
Сябры памерлага Андрэя лічаць яго мужным, адданым Беларусі чалавекам. “Я думаю, Андрэй — герой. Яго спрабавалі завэрбаваць, яму пагражалі. Калі гэтая ўлада сыдзе, я думаю, трэба паставіць яму помнік”, — сказаў, у прыватнасці, гамяльчук Юры, сябар незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр”.
http://www.zubr-belarus.com