Круглы стол дзеля фармавання актыўнай грамадзянскай пазыцыі
04/01/2003 | Майдан-ІНФОРМ
ГА Цэнтр “Свабода слова на карысць дэмакратыі” і Беларуская асацыяцыя рэсурсавых цэнтраў разам з “Акадэміяй кіравання і СМІ” (Нідэрланды) ладзяць круглы стол “Павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеянняў паміж СМІ і НДА дзеля фармавання актыўнай грамадзянскай пазыцыі” (для Гомельскай, Магілеўскай і Віцебскай вобласцей). Ён адбудзецца 18-19 красавіка ў Мінску.
Да ўдзелу запрашаюцца рэдактары газет і журналісты, якія асвятляюць праблемы грамадства, лідэры і прэсавыя сакратары няўрадавых арганізацыяў Беларусі.
Мэта – пошук новых шляхоў і механізмаў дзеля паляпшэння інфармаваннасці грамадзтва, развіцця ініцыятывы і пашырэння сацыяльнай актыўнасці; распрацоўка рэкамендацый для эфектыўнага узаемадзеяння паміж СМІ і НДА Беларусі.
Актыўны ўдзел грамадзянаў у дзейнасці НДА дае магчымасць ім выказаць сваю думку і такім чынам ўплываць на прыняцце важных сацыяльных, палітычных і эканамічных рашэнняў. Беларускія НДА за час свайго існавання назапасілі шмат карысных ведаў і інфармацыі, але не заўседы валодаюць тэхналогіямі, каб данесці іх да людзей. Акрамя таго, па колькасці НДА Беларусь значна адстае ад сваіх суседзяў Польшчы, Літвы, Расіі і Украіны.
СМI ёсць магутны інструмант, здольны проста ці ўскосна ўздейнiчаць на фармаванне грамадзкай думкі. Некаторыя істотныя сацыяльныя праблемы, аднак, нярэдка застаюцца па-за ўвагай беларускіх СМI, або падаюцца складана. Журналісты часам грэбуюць НДА як важнай крыніцай інфармацыі.
Усталяванне шчыльнага ўзаемнага супрацоўніцтва паміж СМІ і НДА магло б паспрыяць разьвіццю сацыяльнай актыўнасці і ўдзелу грамадзкасці, а значыць і пашырэнню магчымасцяў больш эфектыўна ўплываць на прыняцце важных для грамадзтва рашэнняў у галiне сацыяльнай палітыкі.
Усе вашыя ідэі і прапановы, як зрабіць узаемадзеянне паміж СМІ і НДА больш эфектыўным і плённым, вітаюцца. Яны будуць разгледжаны і найбольш таго вартыя дададзены да абмеркавання. Лісты прымаюцца да 10 красавіка.
Пра дакладнае месца і час правядзення сустрэчы будзе паведамлена пазней. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах або праз e-mail. Кантактыя асобы: Таіса Бандарэнка – (017) 234 00 27, (029) 676 53 39; taisa@bandarenka.com альбо Віталь Алісіенак – (017) 220 59 41, (029) 754 90 31; vital@barcnews.org.