МАЙДАН - За вільну людину у вільній країні


Архіви Форумів Майдану

Мiлiцыя разагнала антыфашысцкi рок-канцэрт

01/27/2004 | один з них
24 студзеня мiлiцыя i АМАП разагналi рок-канцэрт, якi меў адбыцца ў менскiм клюбе “NEW CLUB”. Было затрымана 50 чалавек. Удзел у канцэрце павiнны былi прыняць гродзенскiя гурты КальЯН i PET NIHIL, якiя вядомы сваiмi антыфашысцкiмi перакананнямi, паведамляе сайт pahonia.promedia.by.

- Адразу як мы прыехалi ў клуб, то заўважылi ненармальную атмасферу. З’явiлiся мiлiцыянты, нешта шукалi, арганiзатары былi вельмi напружаныя, - гаворыць гiтарыст гурта КальЯН Iлля Печынiн. - Як патлумачыў адзiн з арганiзатараў, канцэрт быў адменены ў сувязi з “пагрозай беспарадкаў”.

Пасьля таго, як людзi сталi разыходзiцца, мiлiцыя i АМАП развярнулi сапраўднае паляванне на аматараў музыкi. Было затрымана каля 50 чалавек. Усiх iх даставiлi ў Ленiнскi РАУС Менска. Маладых людзей абшукалi, высветлiлi асабiстыя дадзеныя i адпусцiлi. Версiю пра “планаваныя беспарадкi” падцвердзiлi i ў Ленiнскiм РАУС, куды за тлумачэннямi затрыманняў звярнуўся карэспандэнт ПАГОНI.

На аднаго з затрыманых быў складзены адмiнiстрацыйны пратакол “за распаўсюджанне ўлётак”.

- Падчас вобыску ў мяне знайшлi 40 бюллетэняў “РАЗАМ!”. Мiлiцыянты вельмi ўважлiва вывучалi яго. Iх незадавальненне выклiкаў артыкул “Рэйтынг дыктатараў”... На фота Аляксандра Лукашэнкi нiбыта былi дарысаваны вусы, мяне пачалi запалахваць “што гэта вельмi сур’езна”. Пасьля мiлiцыянты склалi пратакол i мяне адпусцiлi, - гаворыць Аляксандр Валодзiн, сябра незарэгiстраванай арганiзацыi “РАЗАМ”.

Гэта не першы падобны выпадак, калi канцэрты антыфашысцкiх гуртоў спыняе мiлiцыя.

- Мяне асабiста абурае, што канцэрты неафашысцкiх гуртоў праходзяць без праблемаў, у гэты самы час гурты антынацысцкай накiраванасцi пазбаўляюцца магчымасцi выступаць. У гэтым самым клюбе безперашкодна гралi неанацысты з расейскага гурта КАЛАВРАТ цi АПРАКСII. Гэта само насоўвае вынiкi, - гаворыць Iлля Печынiн. Белоруссия


http://www.charter97.org/bel/news/2004/01/26/nc

Відповіді

  • 2004.01.27 | один з них

    Re: Мiлiцыя разагнала антыфашысцкi рок-канцэрт

    Падлюки. Лука - фашист!


Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2024. Цей сайт підтримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг".