МАЙДАН - За вільну людину у вільній країні


Архіви Форумів Майдану

За роздачу газети погрожують кримінальним переслідуванням

09/27/2004 | Майдан-ІНФОРМ
Актывісту руху "Зубр" Станіславу Кучынскаму пагражае ўзбуджэннем крымінальнай справы міліцыя Івацэвічаў.

Юнак быў затрыманы 25 верасня каля 16-ці гадзін за распаўсюд газеты "Зубр". У пастарунку малады чалавек правёў каля шасці гадзін. Увесь гэты час міліцыянты раіліся з кіраўніцтвам наконт таго, што рабіць з хлопцам. Яму казалі, што супраць яго будзе ўзбуджана крымінальная справа па факце графіці, якія апошнімі днямі з'явіліся ў Калінкавічах. Каля девяці гадзінаў вечара ў дачыненні яго быў складзены пратакол за парушэнне часткі 3 172-га артыкула Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (распаўсюд друкаваных выданняў без выходных дадзеных).

Прыблізна ў 22 гадзіны Кучынскага адпусцілі. Наступнай раніцай ў надзелю дахаты да маладога чалавека прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і зноў даставілі яго ў Івацэвіцкі ГУУС, дзе быў складзены пратакол па 143-м артыкуле КаАП (антысанітарыя). Пакуль невядома, ці будзе распачаты крымінальны пераслед юнака.

http://zubr-belarus.com


Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2024. Цей сайт підтримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг".