МАЙДАН - За вільну людину у вільній країні


Архіви Форумів Майдану

Лист підтримки з Білорусі

11/26/2004 | Prosector
Активісти у Вашингтоні, США отримали листа від однієї білоруски.

Date: Fri, 26 Nov 2004 08:50:20 -0800 (PST)
From: Natalya S....
Subject: Nyahai zhyve i pratsvitae Ukraina!

Паважаныя Ала і Ліля!

Пішу, таму што вельмі хачу, каб ведалі, як моцна мы вас і вашых су-грамадзян падтрымліваем. Мы адсочваем кожны дзень навіны з вашага краю. Я, якая ніколі не чыталі навін і заўсёды спадзявалася на мужа, які калі пераказваў, а калі і не, што адбываецца у свеце, вось цяпер пачынаю кожны свой дзень з навін, і праз некалькі гадзін ізноў іду на інтернет, каб даведацца, што змянілася.

Што асабліва мяне хвалявала, а цяпер супакойвае - гэта паводзіны вашага Міністра абароны, які забараняе дэпутатам ствараць правакацыі ў арміі і флоце, які выказаў, што армія і флот не будзе ўмешвацца. Гэтва значыць, што грамадзянскай вайны не будзе, што не выказвалі прадбачанні ўсялякіх там карэспандэнтаў.

І дай Бог, каб у вас усе на важных дзяржаўных пастах так цвяроза меркавалі і паводзілі сябе , як гэты ваенны чыноўнік.
Мы не толькі падтрымліваем і хвалюемся за вас, але і вельмі моцна верым, што народ даб'ецца таго, чаго так даўно чакаў. Вы - малайцы. І вы павінны гэта ведаць. А таксама, што за вас хвалюецца і падтрымлівае увесь свет. Знаемыя з розных краін увесь час пытаюцца у нас, што мы думаем аб гэтым, а пасля выказваюць, што таксама вераць у Украіну.

Асабліва суседнія беларусы глядзяць у ваш бок, для іх гэта вельмі важна, больш, чым для іншых народаў. Мы вельмі рады, што некаторые з іх нават прыехалі падтрымаць вас у Кіеў. Няхай Бог будзе з вамі і ваша краіна жыве!

Наташа


Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2024. Цей сайт підтримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг".