Зянон Пазьняк:Найперш гэта канфлікт паміж саўдзельнікамі
01/11/2007 | Оцей
Зянон Пазьняк: У чым сутнасьць нафта-газавай вайны паміж рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі
Палітыка|Студзень 9, 2007 - 08:26
Найперш гэта канфлікт паміж саўдзельнікамі адной справы – усталяваньня гэбоўскай улады над постсавецкай прасторай. Дыктатары ня могуць аб’ядноўвацца, павінен застацца нехта адзін, хто будзе кіраваць нічым ня дзелячыся.
Дзеля захаваньня ўлады пуцінская група зрабіла стаўку на фармальнае “аб’яднаньне” (на справе на інкарпарацыю) зь Беларусяй і потым на новыя выбары прэзыдэнта гэтага квазідзяржаўнага ўтварэньня. Аб уладзе над “квазі” Лукашэнка з Пуціным якраз і не дамовіліся.
Тады Пуцін, якога падціскаюць выбары, ужыў супраць саўдзельніка любімы прыём сьледчага НКВД – пальцы ў дзьверы і – “отвечать!” Расейцы скарысталі свой нафта-газавы манапалізм і накінулі на шыю Беларусі пятлю, хочуць задушыць нашую эканоміку і прымусіць Лукашэнку здацца ў Расею (здаць Беларусь). Гэта ня проста разбой. Гэта грубая палітычная агрэсія і эканамічная вайна супраць нашай краіны. Расея тут парушыла ўсе законы, нормы і дамоўленнасьці. Пазыцыя Масквы тут нецывілізаваная, разбойная і агрэсіўная.
Але ў выніку гэтага канфлікту і гэтай палітыкі ў закладніках апынуўся ўвесь Беларускі народ. Пальцы шчымяць рэжыму, а балець будзе беларускаму народу.
Склалася такая сітуацыя, што шкурныя інтарэсы дыктатара ў пэўных аспэктах супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі народа. Выпадак тыповы і небясьпечны. Што рабіць беларусам у такім становішчы? Тым больш што рэжым бароніцца ад расейскай удаўкі рашуча (прынамсі на словах) і адэкватна. І аб’ектыўна на карысьць Беларусі.
Задача відавочная. Беларусам найперш трэба абараніць свае нацыянальныя інтарэсы, а потым, абараніўшыся ад агрэсіі Расеі, ліквідаваць прамаскоўскі рэжым.
Нягледзячы на часовае супадзеньне задачаў, катэгарычна нельга аб’ядноўвацца з рэжымам Лукашэнкі. Бо рэжым, як толькі атрымае пэўныя палёгкі і абяцаньні ад Масквы, тут жа адмовіцца ад барацьбы і здасьць Беларусь, а той, хто зь ім супрацоўнічаў – стане саўдзельнікам у злачынстве.
Беларускі народ, беларускія адраджэнцы і ўвесь Беларускі Вызвольны рух павінен сам змагацца з расейскай агрэсіяй, не зважаючы супадае гэта зь дзеяньнямі рэжыму ці не. Беларускі народ і ягоныя прадстаўнікі заўсёды павінны заставацца самымі сабой і самастойнай палітычнай сілай. У гэтым прынцып і залог перамогі.
Сёньня мы бачым некаторых, што гатовыя ўжо падтрымаць рэжым. Але шмат ёсьць розных “эканамістаў”, “юрыстаў” ды “журналістаў”, якія камэнтуюць канфлікт, паддакваючы цяпер нашым непрыяцелям расейцам, часам з жаданьня “насаліць” Лукашэнку. З гісторыі, аднак, вядома, што той, хто выступаў “за поражение своего правительства (краіны) в войне”, гаварыў гэта за вялікія нямецкія грошы. Аналёгія вельмі празрыстая датычна некаторых лукашэнкаўскіх “апазыцыянераў”, аматараў езьдзіць у Маскву ды Брусэль.
Для канфлікту паміж дыктатарамі характэрна таксама нязьменнасьць іхняе ўнутранае палітыкі. Яна не зьмяняецца ні пры якіх абставінах, як не зьмяняецца тыпаж пры ўладзе. Як былі антыбеларускія рэпрэсіі, так і застаюцца; як перасьледвалі беларускую моладзь, так і перасьледуюць, як нішчылі беларускую адукацыю, так і нішчаць, як была русіфікацыя, так і застаецца, нягледзячы на ўсю супрацьрасейскую рыторыку.
Каб ня быць закладнікамі варожых сілаў, беларусам трэба арганізоўвацца і самым стаяць за сябе.
Беларуская Салідарнасьць

Відповіді
2007.01.11 | Карт
Re: Зянон Пазьняк:Найперш гэта канфлікт паміж саўдзельнікамі
Можна позаздрити простоті білоруських обставин і ясності позиції патриотичної білоруської опозиції. А щодо національної свідомості сябрів, то тут дещо менше ентузіазму ..2007.01.11 | Pavlo Z.
Хто виграє від конфлікту? Путін, Шрьодер
і їхній проект Північноєвропейського газопроводу. Руками Луки били одночасно по двох цілях: Європейському Союзу і Польщі, яка найбільше обурювалася "пактом Путіна-Шрьодера". Лука ж досяг аж чотирьох цілей: показав себе "патріотом", розсварив опозицію, обгавкав Москву, але - найголовніше - підіграв їй. Бо хто тепер з європейців сприйматиме аргументи проти балтійської труби в обхід України й Польщі?!