Сьогодні - День Білоруської Військової Слави. Живє Бєларусь!
09/08/2007 | Pavlo Z.
Дзень беларускай вайсковай славы
Звычайныя людзі ўяўляюць беларусаў як ціхіх, рахманых і памяркоўных. Аднак, гісторыя сьведчыць адваротнае. Мінулае беларускага народу адзначана зацятай барацьбой з захопнікамі і слаўнымі перамогамі, дзякуючы доблесьці і вайсковаму ўменьню простых ваяроў.
8 верасьня 1514 года адбылася бітва на Крапівенскім полі пад Воршай. 80-тысячнае маскоўскае войска, захапіўшы фарпост старажытнай беларуска-літоўскай дзяржавы - Смаленск, наступала ўглыб краіны, несучы сьмерць і разбурэньне. Гэта сёньня ўсталявалася думка, што Расея – гэта “друг, таварышч і брат” Беларусі. У тыя часы Масква для жыхароў беларускай зямлі была зацятым ворагам, што імкнуўся паняволіць яе. 30-тысячнае беларускае войска пад кіраўніцтвам славутага гетмана Канстанціна Астрожскага поўнасьцю разграміла маскоўцаў і спыніла варожыя напады з усходу на некалькі дзесяткаў гадоў.
У гонар перамогі на ягоныя сродкі ў сталіцы ВКЛ - Вільні былі збудаваныя праваслаўныя храмы Сьвятой Тройцы й Сьвятога Мікалая, якія захаваліся дагэтуль.
Пра выдатную перамогу, якой Астрожскі фактычна ўратаваў краіну ад чужога панаваньня, даведалася ўся Эўропа. Ёй быў прысьвечаны спэцыяльны лісток навінаў, выпушчаны ў Нюрнбэргу ў 1514 годзе. Аршанская бітва ўвайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі з ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змаганьня з намнога перасяжнымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі.
Нястомна рупячыся пра належную абарону Вялікага Княства, найвышэйшы гетман не шкадаваў ні свайго жыцьця, ні сродкаў ды на ўласныя грошы ставіў харугвы вершнікаў. У Эўропе Канстанціна Астрожскага называлі «Ромулам», «Сцыпіёнам», «другім Ганібалам», «князем, найбольш вартым сьветлай памяці». Гетманства гэтага «брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі» стала ўзорам вайсковай чыннасьці ў Вялікім Княстве.
З 1991 году на Крапiвенскiм полi пад Воршай ладзiцца фэст паэзіі і бардаўскай дайны, а 8 верасьня – Днём беларускай вайсковай славы.

Відповіді
2007.09.08 | Хвізик
Слава Героям!
2007.09.09 | uuu
Re: Сьогодні - День Білоруської Військової Слави. Живє Бєларусь!
А Костянтин Острозький - волинський князь, батько більш відомого Костянтина Острозького - засновника Острозької школи та ін.2007.09.09 | Pavlo Z.
Тоді - і День Української Військової Слави. Слава Україні!!
2007.09.10 | SkaGenij
Re: Тоді - і День Української Військової Слави. Слава Україні!!
+1