Беларускія Дзяды ў Львове
11/02/2008 | grunvald
1 лістапада 2008 г. у парахфіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Львове сьвядомыя беларусы Львоўшчыны адзначылі нацыянальнае сьвята "Дзяды". Памянаўся таксама сьвятамучанік а.Гэоргі Бортнік, якога сталінскія энкавэдысты растралялі менавіта ў гэты дзень ў 1951 г. Пасьля Сьв. Літургіі і малебна за памёршых, беларусы ўсталявалі лямпадкі да помніку Адаму Міцкевічу і Івану Федаровічу.