расейскія, украінскія і польскія музыкі - па-беларуску (/)
05/03/2006 | Горицвіт
************
Останнім часом росте зацікавленість всім білоруським. Зокрема, білоруською культурою. Безперечно, це пов'язано з недавніми "виборами" і масовими протестами.
************
Сяргей Будкін, Наша Ніва, http://www.nn.by/
Пакуль большасьць айчынных прадусараў працягваюць ляпіць праекты-клоны расейскай эстрады, вядомыя музыкі ў суседніх краінах вучаць беларускую мову.
Сёньня песьня па-беларуску сярод музыкаў у суседніх краінах лічыцца ўдалай піар-акцыяй ды лепшым спосабам прадэманстраваць салідарнасьць зь беларусамі.
Песенны прывет дыктатару з Польшчы
Польскі гурт «Big Cyc» мае 18 гадовую гісторыю, а ў яго дыскаграфіі 13 альбомаў. Па першаму часу ў сваіх песьнях музыкі кпілі з камуністаў. Іх першая кружэлка мела назву «З партыйным віншаваньнем!», а на вокладцы была зьмешчана выява Леніна з панкаўскім іракезам. Тады свой стыль яны жартоўна вызначалі, як «ламбада-гард-кор». Зрабіў фурор у Заходняй Эўропе і другі іх дыск «Заходні Бэрлін», які быў запісаны пад уражаньнем ад першых выступаў у аб’яднанай Нямеччыне. Маладыя панкі зь цягам часу пасталелі, лідэр гурта Кшыштаф Скіба стаў вядучым калюмністам у тыднёвіку «WPROST», іх музыка палягчэла, а тэмы твораў набылі выразнае сацыяльнае адценьне. «Big Cyc» – адзін з самых палітычна актыўных гуртоў Польшчы. Яны адразу адгукнуліся на прапанову ўзяць удзел у акцыі Салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве разам зь «Neuro Dubel». На гэтым канцэрце 16 лютага «Big Cyc» прэзэнтавалі песьню «Дыктатар», дзе кпяць з беларускага прэзыдэнта, які «bardzo lubi sport» і «nie lubi czytac gazet» ды ставяць яго ў адзін шэраг з Сталіным, Брэжневым ды Піначэтам. На новы, 14-ты альбом, які мае выйсьці днямі, гурт запісаў «Дыктатара» па-беларуску – упершыню ў сваёй багатай гісторыі. К.Скіба ў адным з інтэрвію прызнаўся, што ўсяго за некалькі дзён пасьпяхова прайшоў інтэнсыўны курс беларускай мовы. Цяпер «Дыктатар» гучыць па-беларуску на ўсіх канцэртах гурта. Песьня даступна для спампоўваньня на www.bigcyc.pl"> афіцыйным сайце каманды .
«Butch» сьпелі на «экзатычнай» мове
Расейскі праект «Butch» – хэдлайнэр расейскіх «піўных» фэстываляў - таксама запісаў песьню на беларускай мове. У групе ніхто не мае беларускіх каранёў і музыкі далёкія ад апяваньня сацыяльна-палітычных тэмаў. Хоць салістка Алена Пагрэбіжская, якая пазыцыянуе сябе хутчэй, як саліст, прыйшла ў музыку з журналістыкі – яна працавала палітычным камэнтатарам праграмы «Время» на ОРТ. «Butch» складаецца з былых удзельнікаў некалі папулярнай у Расеі групы «Маша и медведи». Некалі Алена ўжо зьдзівіла сваіх прыхільнікаў, калі пасьля поп-рокавага альбому зрабіла альбом рамансаў. Нядаўна «Butch» прэзэнтавалі сваю новую песьню «Не далі». Як дзеля экзотыкі, так і ў якасьці прадусарскага хода. Пазалетась «Butch» выступілі разам з групай «Індыга» у Менску: народу сабралася меней, чым хацелі масквічы, і таму, каб завабіць беларускую аўдыторыю, яны паабяцалі вярнуцца ў Менск зь беларускамоўнай песьняй. Вялася размова наконт таго, каб беларускі варыянт іх новай песьні зрабіў Андрэй Хадановіч, але расейцы вырашылі даверыцца сваёй маскоўскай знаёмай, якая некалі працавала ў праграме БТ «5 на 5». Пераклад выйшаў недасканалы («У любві дзьве стараны адной мэдалі» , - пяе Butch), але сваё абяцаньне «Butch» выканалі. «Не далі» мае выйсьці на сынгле каманды.
Казацкі рок па-беларуску
Кіеўская каманда «Тінь Сонця» існуе з 1999г. і мае ў дыскаграфіі два альбомы, атрымалі гран-пры ўкраінскага фэстывалю «Подых». Спачатку хлопцы гралі ў рэчышчы альтэрнатыўнага року, але потым перайшлі да выкананьня «казацкага року» ці то фолк-мэталу. Ад гэтага часу гурт супрацоўнічае з украінскімі палітычнымі арганізацыямі, як «Союз Гетьманців-Державників» і «Просвіта», запачаткавалі праект «Патріотична Рок-Трибуна», які ставіць на мэце прамоцыю прагрэсыўных і патрыятычных каманд. Лідэр «Тінь Сонця» Сяргей Васілюк лічыць, што беларуская мова ня можа быць чужой для ўкраінцаў, бо яна ёсьць «адной з моваў нашай супольнай прабацькаўшчыны – Русі». Украінцы зрабілі «Песьню Чугайстра» – сваю вэрсыю ангельскамоўнай «Twilight Sun» для трыб’юту «Gods Tower», а потым перасьпявалі гэтую ж песьню па-беларуску, прысьвяціўшы твор 20-ай гадавіне Чарнобыльскай аварыі. Лідэр «Gods Tower» Ножык неяк прызнаўся, што кавэр выйшаў лепей, чым арыгінал. Кіраўнік БМА-груп Віталь Супрановіч па выніках 2005 году нават уключыў гэтую песьню ў тройку лепшых беларускіх гітоў. Украінскія музыкі рыхтуюць таксама беларускамоўную старонку на сваім афіцыйным сайце www.sun-shadow.info. Беларуская вэрсыя «Песьні Чугайстра» удзельнічае зараз у гіт-парадзе «Тузін Гітоў».
У падтрымку дэмакратыі
«De Shifer» называюць «рэаніматарамі ўкраінскага гард-кору». Яны зьявіліся 10 год таму пад расейскай назвай «Вспыхнул шифер», але праз год зьмянілі свой рэпэртуар на ўкраінскамоўны. Свае апошнія два дыскі гурт запісаў у Лёндане і Бэрліне.Шалёную папулярнасьць група набыла падчас украінскіх выбараў-2005 дзякуючы песьні «Час прийшов». «De Shifer» нават атрымалі памятны знак «Актыўныя ўдзельнікі Памаранчавай рэвалюцыі». Лідэр гурта Зьміцер Богуш вырашыў запісаць свой хіт яшчэ на дзесяці мовах ды выдаць інтэрнацыянальны сынгл. Найперш «De Shifer» заняліся беларускамоўнай вэрсыяй . 26 сакавіка музыкі прэзэнтавалі «Час прыйшоў» ў прэс-цэнтры блёку «Наша Ўкраіна». «Гэты твор – натуральнае жаданьне падтрымаць нашых братоў-беларусаў у іх змаганьні за дэмакратыю», - тлумачыць З.Богуш. Беларуская вэрсыя ўкраінскага гіта ўвойдзе ў новы сынгл каманды «Freedom song».
Беларуская тэматыка цікавіць, як выканаўцаў старажытнай музыкі, так і сучасных музычных экспэрымэнтатараў. Гурт «Drolls» з Петразаводску, які неаднойчы прыязджаў у Беларусь з канцэртамі, запісаў зь беларускімі музыкамі з «Гуды» праект «Zara». Па словах Вікторыі Міхно з «Гуды», «Drolls» выявіў беражлівыя адносіны да прапанаванага архаічнага песеннага матэрыялу ды высокае ўласнае выканальніцкае майстэрства.
Удзельнікі «Drolls» – выпускнікі Петразаводскай кансэрваторыі – у сваю чаргу прызнаюцца, што праект «Zara» – цікавая спроба спалучэньня сярэднявечнай эўрапейскай музыкі і славянскай язычніцкай культуры: «Мы намагаліся не супрацьпастаўляць гэтыя пласты, а выявіць іх узаемапранікненьне», - кажуць музыкі. У запісу беларуска-расейскага праекту таксама ўзяў удзел адзін зь лепшых фолк-выканаўцаў Расеі Аляксандр Ляонаў.
Музычных экспэрымэнтараў з маскоўскага гурта «НОМ» таксама прывабілі беларуская тэматыка. Але яны вырашылі ўвасобіць сваю ідэю не ў музычным дыску, а ў кінафільме. На пачатку красавіка ў Маскве адбылася прэзэнтацыя фільму «Беларуская быль», зьняты ўдзельнікамі гурта Андрэем Кагадзеевым і Мікалаем Капейкіным, а галоўную ролю ў ім выканаў экс-лідэр «НОМ» Сяргей Кагадзееў. Але фільм – гэта ўжо іншая гісторыя. Інтэрвію зь яго стваральнікамі – чытайце ў бліжэйшых нумарах «НН».