МАЙДАН - За вільну людину у вільній країні


Архіви Форумів Майдану

"Велике князівство поетів" - міжн. поетичний фестиваль (/)

07/20/2006 | Горицвіт
Радіо Свобода повідомляє (http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2006/7/CD1F3E51-C349-49AD-9B01-D3DBF46FC0B5.html (там ще є фотографії) ):

"Вялікае Княства паэтаў – сіла, якая яднае народы"

Іна Студзінская, Менск

Учора ў амбасадзе Літвы ў Менску прайшла вечарына музыкі і паэзіі "Magnus Ducatus Poesis" – "Вялікае княства паэтаў". У імпрэзе ўдзельнічалі паэты зь Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны – гістарычных зямель Вялікага княства Літоўскага. Яны прадставілі на нацыянальных мовах вершы сваіх калег з іншых краін.


6 ліпеня ў Літве адзначаецца нацыянальнае сьвята – Дзень каранацыі караля Міндоўга. Ідэя "Вялікага княства паэтаў" нарадзілася падчас сустрэчы у літоўскай дыпмісіі беларускіх і літоўскіх паэтаў. Сьвята адкрыў надзвычайны і паўнамоцны пасол Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Пятрас Вайтэкюнас.

(Вайтэкюс: ) "Вялікае Княства паэтаў – сіла, якая яднае народы. Як сымбаль эўрапэйскай культуры, эўрапэйскай цывілізацыі. Тое, што непадуладнае часу і разбурэньням – творчасьць, свабода і адказнасьць. Так што я абвяшчаю сёньня "Magnus Ducatus Poesis"! (апладысмэнты)

Беларускую паэзію прадстаўлялі Ўладзімер Арлоў, Марыя Мартысевіч і Андрэй Хадановіч. Літву – Уладас Бразюнас, Антанас Йонінас, Польшчу – Барбара Грушэўска, Раман Княжкоўскі, Украіну – Алег Коцараў, Дмітро Лазуткін, Расею – Георгі Яфрэмаў. Адныя і тыя ж вершы гучалі на розных мовах...

Музыкі на народных інструментах гралі сучасную музыку. Гутару з паэтам Андрэем Хадановічам:

(Хадановіч: ) "Сабраць некалькі добрых паэтаў, паспрабаваць не сапсаваць гэта ў перакладах з беларускай на літоўскую, зь літоўскай на беларускую – усё гэта было, па-мойму, цудоўна, натхнёна. Музыка не замінала паэтам, а паэты не заміналі музыцы. Так што Вялікае Княства Паэтаў так і выглядала. А тое, што нашага Міндоўга зашмат называлі Міндаўгасам, пакінем гэта на "издержки" паэзіі".

Гаворыць украінскі паэт Алег Коцараў:

(Коцараў: ) "Напэўна, я першы раз у жыцьці чуў столькі вершаў адначасна на такіх розных мовах, хаця нашы мовы падобныя. Усё было вельмі цікава, гучала, як джаз!"

Сярод слухачоў – вядомы беларускі рок-музыка Лявон Вольскі. У вязаным бэрэце колераў літоўскага сьцягу– жоўта-зялёна-чырвоным.

(Вольскі: ) "Выдатная інтэлектуальная, добра прадуманая культурная мастацкая акцыя... Страшна інтэграцыйная. І канцэпцыя цікавая, і выкананьне вельмі добрае. Я думаю, усім спадабалася. І нават вайскоўцы адстаялі ад званка і да званка".


Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2024. Цей сайт підтримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг".