МАЙДАН - За вільну людину у вільній країні


Архіви Форумів Майдану

Сказ пра старога цара і ўдалога малайца

09/03/2002 | inform
Сказ пра старога цара* і ўдалога малайца.

Мой аповед пра краіну,
Дзе рабіў адзін манарх.
Не малы ўжо дзяціна,
Хоць з мазгамі не ўладах.

Меўся якасны наследнік,
Аканом – цара пляменнік.
І міністры сваякі,
Толькі пісар не такі.

Пісар быў не з іх сямейства,
Хоць і добранькі махляр.
Не чапляўся ён за мейсца,
Бо пісьменны быў з баяр.

Я аповед пачынаю,
У дзень калі к яму прыйшоў.
Добрай памяці ня раю,
Бо сусецкі ён пасол.

*****

Цар даўно ўжо не еў.
Дзень, а вось і новы дзень.
Ісхудаў, ды й пабляднеў,
Увесь ізсохся нібы пень.
І ў страўніку яго,
Зрання здзейсніўся прагрэс.
Пераварванне кішок –
Інтрыгуючы працэс.
Для цара выратавання,
Не адчэпішся аўсянкай*.
Новазробленая язва,
*Цар – кіраўнік савета мясцовага самакіравання.
**Аўсянка – Жыжападобная каша

Не звядзецца мініралкай*.
Кепска нашаму цару.
У страўніку дыра расце.
- Дзе стралец я вам кажу,
Ты, што ня чуеш, мой пісец!


У пісца харчоў зашмат,
Добра ён нарабаваў.
Так, што ежы яго клад,
Хопіць аж на праўнукаў.

Хутка схоўвае ў кішэнь,
Свой салодкі бутэрброд,
Дыпламат — казаць ня лень,
Адчыняе важна рот.
- Ваша царскае начала,
Крыху не ўсвядоміў літар.
Як я чуў, што прагучала,
Не пісец, але я пісар.
А стралец пасьля піўнухі,
(я за ім служак паслаў)
Узяў абрэз у свае рукі,
І пайшоў па страву Вам.
А вось і ён – яго вялікасць,-
Па двару бадзяецца,
Дзіч напэўна мае хібнасць—
Дрэнна ізлаўляецца.

Празь хвіліну – стукі ў дзверы,
На парозе іхні егер.
Служка ў пакой упусціў,
Дзверы ціха адчыніў.
Зняўшы слюні з барады,
Стралец у святліцу захадзіў,
Ён быў надта малады.
Па сваёю маладосці,
Меў ён звычку на духу,
Кожны дзень ягоны косці,
Ён заносіў у карчму,
Там ён надта шчыра дзюбаў,
Так, што ледзь стаяў з слупом,
* Мініралка - мініральная вада:1)Вада, якае цячэ з палёў і змывае мінеральныя ўгнаенні
2)Вада дзеля прафілактыцы гастрыту.

А назаўтра яго рукі,
Танцавалі хадуном.
Так, што з гэтае прычыны,
Цар з дыетаю жыве.
І ясцё, што дабрачынна,
Служкі носяць ад сабе.
Ад таго і мозг цара,
З ежай неўбраў караціну,
У краіне быў бядлам,
Хаос, жах, біццё, насілле.

І па гэтай галадоўцы,
Прыбыў да цара пасол,
Да стральца дае заданне,
Наш шаноўны хлебасол.

-Весь я Ваш –вялікасць Ваша,
- Ведаю, ты лепей мне,
Каб была смачнее каша,
Упалюй лясную лень.

Тут і пісар слова ўставіў,
Разам з тым і бацьку ўславіў.
Слова бацечку цару
Добра нават пісару.

- Ой, прабачце Ваша мосць,
Вашы царскія вуста,
Крыху гук сказілі скрозь.
Нібы рэчанькі вада.
Вы сказаць хацелі лань.
Я паўсюль – куды не глянь!

- Арфаграфію сваю,
Сам сабе заўжды раблю,
Як хачу так і кажу,
Іль ня царам тут сяджу!

Цар астыў і загадаў,
Справу кожнаму з хлапаў.

- Добра, топай егер мой,
За сабою дзвер закрой.
Чай стаяў ты ў цара,
Воля ёсць на то мая!
А цябе – служака пісар,
Ці пісец – сяроўна мне,
Заўтра ордзен я павешу,
Напішы – які табе.
І пакліч мне генерала,
Чай даб’ецца ён капрала!
У сібір яго сашлю,
І хутчэй – я спаць хачу.

- Усё зраблю, мой гаспадар,
Маю я на то свой дар!
Каб заснулі Вы ў час,
У срок зраблю я Ваш указ.

Цар сто грамаў налівае,
І па-крыху выпівае.
Добра ўмазаць не паспеў,
Ён ад крыку абамлеў.

- Генерал да Вас за сценкай,

- Як заўжды стаіць паненкай,
Упускай, хай ліха з ім,

Вось заходзіць генерал,
Крыху сорамна сказаў,

- Здраў жадаю Ваша мосць,

І ў залу ўкавыляў.

Цар з патрэбай да яго,
Плян назрэў у яго даўно.

- Далажай мне генерал,
Чай прыйшоў ты не на бал.
Ці вяліка супастату,
Чэша клык на твайго тату.
Як ваенныя парадкі,
Ці збіраюцца падаткі?
Іль замест каб працаваць,
Вы павадзілісь бухаць*.
*Бухаць – народнае,г. зн. Піць спіртныя напоі.

- Мірна добра ў краіне,
Ўсё стабільна – як у магіле.
Зніклі Вашы супастаты,
Ці патрапілі за краты.

- Добра ты мяне паслухай,
Галавой сваёй падумай!
Каб узняць аўтарытэт –
Выдаць я рашыў дыкрэт!
Толькі супраць маёй волі,
Ёсць народныя настроі.
Бязь вайсковае падтрымкі,
Не спаліць мне іх ужымкі.
Як ты гледзіш на праблему?

- Я ня поняў* гэту лему,
Калі Вам ня вельмі цяжка,
Растлумачце калі ласка.

- Што тлумачыць, ідыёт,
Гэт табе не жраць кампот!
Думаць трэба галавою,
Ты бязь нас – альбо са мною.

Генерал хоць строгі быў,
Але надта добра піў.
Быў у яго чырвоны нос –
Добры дзядзька быў п’янтос.
Піў спачатку ён гарбату,
Півам потым запіваў,
І гарэлку бязь салату,
Пад канец з любоўю жраў.
Развясёлы дзядзька быў,
Але шчыра не дурны,
Браў і хабар, і чыны,
Кабы даў яшчэ закон,
Ён зматаўся за кардон.
Бязь закону ж нікуды,
Ні туды і не сюды.

- Я ўсё для Вас зраблю.

*Поняў – на нармаванай беларускай мове, зразумеў.


- Заўтра ордэн падпішу,
Нядавольных разагнаць,
Дух народны паламаць.
Разработай і працуй,
Толькі моцна не гвалтуй!
Аба ўсім мне дакладай.
Да сустрэчы ўсё - бывай.

Генерал тут пакланіўся,
Рады, цар, што адчапіўся.
І прымаючы манэры,
Удаліўся ён за дзверы.
А наперадзе па справах,
Цар лунаў у добрых марах,
Сына хоча ажаніць,
І наследнікам зрабіць.
На сусецкую зямлю,
Хоча лапу налажыць
.
Прынамсі цікавая справа была,
Стратэгіяй царскай з’яўлялась яна!

Рэч па справе – у цара ,
Сын не нейкае дзіця.
Хлопец ён ужо бывалы,
Ня юнак сыры і малы.
Ён вучыўся ў Кітаю,
Я аб ім распавядаю;
“Так як цар не добра снедаў,
Рэдка еў, тым больш абедаў,
Неўвабраў гармоны росту,
І з дзяцінства жыў няпроста.
Мала снедаў караціну,
Ажаніўся па карціне,
Па партрэту, што яму,
Дасылалі, як цару.
Нарадзіўся ён тады –
Чада нашае главы.
Не слабым і з тым ня моцным,
Але цалкам паўнамоцным.
У ягоны шосты год,
Ён падаўся ў народ.
Адукацыю займеў –
Паў казны на ёй праеў.
Каб прадоўжыць абучэнне,
Па бацькоўскаму рашэнню.
Ён паехаў у Кітай –
Экзатычны, дзіўны край!
Там вучыўся ён упарта,
А чыму Вам знаць ня варта.
Бо дзяржаўны то сакрэт,
Там вучыўся тры гады,
У басеіне Яндзы.
Вось вярнуўся наш студэнт,
І прывёз з сабой патэнт.
Што царэвіч там навучан,
Па хімічнае навуцы.
Як прыехаў ён да дому,
Ледзь не наступіў на бомбу,
З той пары наследнік царства,
Не выходзіць із палацца.
Як з Кітаю ён прыехаў,
З бацькам хоць бы раз паснедаў!
Днямі ходзіць ён зялёны,
І зусім паніклі нёбы.
Пад вачніцамі мяшкі,
І пад шыяй камякі.
Бо дыміць заўжды ён чымсці,
І крычыць нібы нячысцік
Ля вачох яго стаіць,
Хоча прынца пагубіць.
Словам царскі наш студэнт,
Найцікаўнейшы суб’ект.


Да цара прыбыў пасол,
Са сусецкае краіны,
Наш шаноўны хлебасол,
На стале паставіў віны.
Сустракае наш дзяржавец,
Бо пасол яму як брацец.
У яднанне верыць цар –
Так, што падае ў жар.
Для супольнасці краін,
Не шкада яму і він.
Для такіх гасцей шаноўных,
Блізкіх добрых і пясчотных.
Каб кухар той стол накрыў,
Егер тыднямі не піў!
І вядуць яны бяседу,
Хто вядзе, а хто катлету,
Бо паслу абы пажраць –
Не жадае размаўляць.
Не паснедаўшы як след,
Не адвелаўшы катлет.
Цар яму:
- Як у Вас жывецца,
- Ай, нармально, й далей пхнецца.
- Як у Вашага цара ёсць багатая зямля?
- А, зямлі у нас навалам, - і давай каціць на сала.
- Дзевак можат есць у Вас?
- Дзеўкі есьць, - а сам на квас.
- Дзеўкі ў Вас – сын у мяне,
- Да! – а сам урот усё пхне.
- Мо для нашага саюзу, абвянчаем – дасьць нам муза.
- Харашо, мы Вам атвет – перашлём, - а ўжо катлет на талерцы стыне след.
І адснедаўшы з паслом,
Венцыносец спаць пайшоў.
Бо палітыка цяжкая,
Хоць і справа неблагая.
Адымае шмат здароўя,
Зараджае малакроўем.
І патрэбен адпачынак,
Цар жа здань, а не машына.
Да таго ж заўжды ў сне,
Думы ходзяць у галаве.
Галоўнае каб не сасніць,
Што патрэбна штось забіць.
Са спакойнаю душой,
Цар кладзецца на пакой.
Засынае хутка цар,
І лунае паміж мар.


Прачынаецца манарх
Адпачнуўшым, нібы птах.
Пасля сна ў галаве,
Узбудзілісь думкі дзве.
Што за цар і без жаны,
Як Ільіч бязь барады.
Гэт зусім ненатуральна,
Паніжае дух маральны,
Папуас із Кіргуду,
Нават той бярэ жану.
У паездках іншаземных,
Цар таксама не жалезны.
Усе калегі на свету,
Маюць штатную жану.
Нават сорамна з людзьмі,
Размаўляць абяз жаны.
Кожны цар павінен мець,
Хоць адну, а лепей дзве.
Ходзіць між цароў павер,
Да жанатых мець давер.
Гэта ёсць не той прыстыж,
Што расце ад новых лыж.
Цар рашыў набыць жану,
Абраціцца к пісару.

Думка нумар два прыйшла,
Як заўсёды апасля.
Дзе шукаць той дзеўчыны,
Калі цар ёсць хрэн стары.
І раптоўна да цара,
Заяўляецца мысля.
Што знаёмы даўгажыцель,
І народная цэліцель.
Трававед – жывёлавод,
Стаж ужо каторы год.
Бабка - добрая душа,
У народзе – баб Яга.
Можа выратуе раптам,
Амалодзіць нейкім шляхам.
Але ўсёткі напачатку,
Трэба выбраць кандыдатку.
Трэба вопыта набрацца,
Каб на рогат не ўзняцца.
Цар жанаты быў даўно,
Жонка кінула яго.
Так , што з вопыта ён меў,
Усё забыў, альбо праеў.
Так гэт справа закарцела,
Рэзананс вялікі мела,
Цар ня змог яе ўняць,
Жонку рушыш падагнаць.
Цар за пісарм паслаў,
І чакаць яго пачаў.
Бо па гэтай важнай справе,
Пісар быў заўжды ў вудары.
Меўся густ у яго вялікі,
Вопыт - здатны да пазыкі.
Ён з манархам разцвітае,
Грошай крышачку збірае.
Так збірае, што казна,
Ад яго даўно пуста.

Вось апрануты па модзе,
Стаіць пісар на парозе.
І ня можа зразумець,
Што цар мог ўжо захацець.
Што ў дзяржаўнай галаве,
Нарадзілася ў сне.

Прымяняючы зварот,
Адчыняе цар свой рот.
- Што падданы мой вассал,
За сягодня напісаў.
Як вядзецца справавоцтва?
- Ой, мой бацюхна – няпроста.
Цяжка опісь мне рабіць,
Каб нечога не забыць.
Калі цар мой пажадаіць,
Усё ў мамент магу працтавіць.
- Не турбуйся мой вассал,
Не за тым цябе пазваў.
Справу маю я адну,
Трэба мне здабыць жану.
Усё прыватна па закону,
З абаюднага дазволу.
Кандыдатку мне знайдзі,
Лепей спісак напішы.
- Для сіньёра сваяго,
Я зраблю як трэба ўсё.
Пісар спісак напісаў,
І распавядаць пачаў.
Лезаветта – прыгажуня,
Добрыя айцец, матуля.
Толькі з розумам не як,
Але ж гэта, так – пусцяк.
- Ты далей, далей кажу,
- Добра, добра, вось гляджу,
Твар бялюткі, вельмі чыста,
Гэта пане Маргарыта.
Гэта добра кандыдатка,
Праўда, цар мой – пурытанка.
Цяжка волю ёй зламаць,
Бо за ёй яейна маць.
- Цёшча будзе нібы воўк,
Далей, далей, хай з ёй бог.
- Ведаю адно імя,
Дзеўка нібыта дзіця!
Прыгажуня, мае розум,
Чысты лёс, трывалы сорам.
А завуць яе Крысціна,
Толькі, цар мой, мяне выкрай.
Ёсць у яе адзін заган,
Б’е нібыта той таран.
Шэсць было ў ней мужэй,
Ды й ня знойдуць іх касцей.
Хоць і пяты год шукаем,
- Добра пісар, прадаўжаем.
- Вераніка – доч баярска,
Абаўе нібыта ласка.
Любіць надта дыяманты,
Амецісты, брыліянты.
Добры густ, шырокі смак,
- Што далей, мой любы маг.
- Ёсць адна яшчэ дзіваха,
Аб яе гаворыць захад.
Праўда маецца праблема,
Нікрафільная дзілема.
Спіць даўно смярцельным сном,
З ёй ты станеш каралём.
Але калі ты пацалуеш,
То прачнецца та ад сна.
- А ў чым тады праблема,
- Пад зямлёю спіць яна.
- Добра хто далей па спіску,
- Вось, для Вас я маю кіску.
Пражывае, тут, у сяле,
З лекамі ўвесь час працуе,
Мае розум у галаве,
І як бонус – прыгажуня.
А ў вадрозненне ад бабкі,
Ёсць навучныя выдаткі.
Толькі з Слаўкай абручана,
- Гэта ў вогуле не справа,
Ты мне лепей апішы,
- Ганарыста, ціха слаўна,
За такую хоць у мячы.
А завуць яе Прадслава,
Хараша нібыта пава.
Добры тып жаны цара,
- Клікай служак, еду я.


- Трэба першы крок зрабіць,
Значысь Слаўку запрасіць.
І адправіць за мяжу,
Добра, потым пагляджу.

Покуль думае наш цар,
Што калі і як рабіць.
Паспрабуем паказаць,
Хлопца, што жадае той забіць.
Быў у цара адзін хлапец,
Надта шпаркі ўдалец.
Ён ня піў занадта шмат,
Меўся бацька, маці, брат.
Не любіў яго дзяржавец,
На яго набіў ён палец.
То пашле яго за мора,
То ў горы, то ў лес.
Шмат ізведаў хлопец гора,
Дзе, куды ён і ня лез.
Раптам Славік сам прыйшоў,
Ён са справаю зайшоў.
За шматлікія заслугі,
За нязлічаныя мукі.
Просіць Славік павышэння,
І манарха дазвалення.
Цар патыліцу зчасаў,
Экзэкуцыю пачаў.
Вось знайшоўся і прыдлог,
Каб адмазацца не змог.
Вось на конт та павышэння,
Цар займеў адзін адказ.
- Ты ў цара ўслужэнні,
Чай не нейкі там саўгас.
Ты ў вышэйшай установе,
Хопіць гэтага братове.
А калі ты не загружан,
Працы мала ў цябе.
Ты збірайся, бо айчыне,
Доўг аддаш ты на кане.
Адпраўляйся ў кангот,
Там здабудзеш мне той бот.
Што са срэбнаю бляшанкай,
Развітайся з бацькам, мамкай,
І шуруй куды пашле,
Родзіна ў маім ляцэ.
( Вы прабачце, я пішу,
Тое, што мне цар сказаў,
Мову я ўжо не змяню,
Што пачуў, то й напісаў.
Мову родную наш цар,
Не любіў, ну, як не глянь.
Хоць і іншай лямантар,
Ён лічыў за божы дар,
Праўда дараў алфавіт,
Нават зараз не сядзіт.
Вось і блытае манарх,
А і ё, дзе ох, дзе ах.)

Славік твар свой апусціў,
Да нявесты прыпусціў.
Іхні жаркі дыялёг,
Мне ў душу так залёг.
Цалкам той я прывяду,
Але зараз аб цару.

Рашана адна праблема,
Амалодзіцца патрэбна.
Маладосці не пашкодзіць,
Маладосць заўсёды ў модзе.
Вось і робіць цар візіт ,
У бабулін рэквізіт.



Бабка ў лесе та жыла,
Як гаворыцца адна.
Пражывала ў сядзібе,
Не ў жылым зусім масіве.
Як у стандартнай, добрай казцы,
Бабка жыла ў старай хатцы,
На курынае нагах,
Тварам у лес стаіць у гадах.
Там тварыла нелігальна,
Паў прадукты харчавання.
Бязь ліцэнзіі жыве,
Год, магчыма, сотні дзве.
Цар ухажывае у хату,
У навучнае аплот.
Там бабуля варыць кашу,
І пяе амаль бязь нот.
- Добрай раніцы бабуля,
(Бабка нават не міргнула)
- Маладая я яшчэ,
Каб бабуляй зваць мяне.
Што за справа прывяла,
Асабістага цара.
- У мяне душа баліць,
Трэба душу палячыць.
- Паспрабуй маё ты зелле,
Гэта ж к чорту не варэннне,
Гэта страва натуральна,
І з прадуктаў харчавання.
Няма хіміі і клону,
Харч дабавак і кардону.
І з сапраўдных карашкоў,
Супакое нэрвы кроў.
Бязь паперы туалетнай,
Хочаш ведаць грыдыенты?
Крыху траў, няшмат кары,
Лапка труса і краты,
Землерыек, пару троек,
Клюў ад птушкі з клічкай гоек.
Крыху калу мурашоў,
Каб узняцца на пад’ём.
Паспрабуй натурпрадукт,
І ня будзеш так надут.
- Для душэўнага лячэння,
Трэба мне амаладзенне.
- Лепей цар мой паспрабуй,
Зелле, што дае як буй.
- Ці зусім не разумееш,
Ці ты бабка хлусню меліш.
Я кажу мне зараз трэба,
Вырашэнне той праблемы.
- Чай, табе я кулькулятар,
Чы я шахматны аматар.
Каб з нянанацку ўсё рашаць,
І нічога не спагнаць.
А наконт маёй паслугі,
Тут аплата ў валюце.
Можна бартарам, ці срэбрам,
Толькі не рублём каменным.
Я хоць бабка і старая,
Толькі шчыра не дурная.
Ёсць і лік у старым банку,
Рад заўсёды ён манеце,
Вось і адрас у інтэрнэце.
( Ой, мой любанькі чытач,
Ты мяне прашу прабач.
Блытаніна ў галаве,
Што ня раю я табе.)
Ёсць і лік у старым банку,
Рад заўсёды ён манеце.
Вось і адрас у павеце.
Там ты знойдзеш усё пра плату
- Добра, потым разгляджу,
- Так рабіць я не магу.
Ад варожае навалы,
Ёсць букецік канапляны.
Ад нуды і ад смугі,
Валяр’янцы карані.
Чай і сын ёсць у цябе,
Разумннейшы за мяне.
Праўда бледны нейкі франт,
Ён выпадкам не мутант?
Што ж там робяць у Кітаю.
- Хопіць бабка, заклянаю,
- Добра ёсць у мяне настойка,
Чэсна, царская папойка.
- Ты мне лепей дай адказ,
- А ты выдадзеш указ.
Бо паліцыя з падаткам,
Не дае жыцця, нам, бабкам.
Хоць ты вырачку ў чулок,
Можа выручыш сынок.
- Добра, бабка, усё зраблю,
- Вось за гэта і люблю.
Вось унучок табе і доза,
Як хлябнеш – як пад наркозам.
Праз хвіліну маладзееш,
І паўгода не старэеш.
Я сама яго піла,
Вось і вычхалася ўся.
Лепей фізпрактыкаванні,
Вось і ўсё на развітанне.
- Дзякуй бабка за савет,
- А, унучок вазьмі пакет.
Гэта сыну ўсё аддаш,
Не заморскі чый, а наш.
Будзе сільна прыпякаць,
Знайма дзе мяне шукаць.
- Дзякуй бабка і бывай,
- Ты з указам не чакай.
Цар спяшаецца дамоў,
Каб жыццё прайсці ізноў.
Славік жа сабаку зьеў,
Дыялёг з нявестай меў.


Хата чорная стаіць,
Надта жудасна рыпіць.
І здаецца нібы ганак,
Над зямелькаю вісіць.
Усё страшэнна раптам стала,
Нібы нешта сонца скрала.
Бо сядзіць заўжды адна,
Нарачоная жана.
Заклапочана аб тых,
Дзе цяпер яе жаніх.
Страшна Слаўке захадзіць,
Як прыдумаць? Што рабіць?
Ён узяў у кулак сумленне,
І ахінуты рашэннем,
Ён у хату ўвайшоў.

- Ну, нарэшце, ты, прыйшоў!
Дзе ў гэты раз хадзіў,
Дзе, любоў мая, брадзіў.
Не кажы што ў цара,
У гэта ўжо ня веру я.
Гавары, ты дзе хадзіў?
- У манарха сёння быў.
Чысту праўду я кажу,
- Зараз скалку я вазьму!
Праўду мне кажы прахвост!
- Чыста праўда, ай, ня ў нос,
Толькі праўду гавару,
- Маю я скавараду,
Бо ня веру шчыра я,
Бог хай будзе мне – суддзя.
Што ж табе манарх сказаў,
Што цяпер ён загадаў?
Мо нарэшце ён табе,
Аклад за прошлы год аддаў.
- Загадаў, што, не скажу,
Галавою даражу.
І за тысячу манет,
Бо дзяржаўы то сакрэт.
Уязджаю за кардон,
- Божачкі ты мой, ізноў?
Колькі трэба мне чакаць,
Каб жаной тваёю стаць.
Так ў раз’ездах любадзей,
Можна ж стацца бязь дзяцей.
Пашкадуй сваю матулю,
Бо ня зробіш з ёй бабулю.
За мяжой та ты не згінеш,
На каго мяне пакінеш?
Сорама няма ў цябе,
Ты падумаў аба мне?
Што заўжды сяджу адна,
А на вуліцы вясна,
Як глядзець у твар суседцы,
Бо сяджу нібыта ў клетцы.
Буду я цябе чакаць,
Будзеш ты мне ліставаць.
Кожны тыдзень дасылай,
Можаш ехаць, усё бывай.
Буду я сядзець адна,
І чакаць каля вакна.
- Ты мяне прашу прабач,
- Добра толькі ты не плач.
Адпраўляйся за мяжу,
- Я ж цябе адну люблю.
- Добра, добра веру я ,
Ты хоць едзеш, альбо як?
( А сама у старану)
Слухаць болей не магу.
І пашто такі мне здаўся,
Хай хутчэй ужо б сабраўся.
Іншага сабе знайду!
( уголас) я цябе люблю,
Ты жа нас не забывай,
Будуць грошы – дасылай.
- Ты ж адно маё каханне,
- (Зацянулась раставанне.
Трэба мне яго паскорыць,)
Божачкі ды ён уморыць.
Калі едзеш – ухадзі,
Калі не – дык то сядзі.
Дзень прайшоў нібыта год,
Слава едзе ў Кангот.
А Прадслава ў сяле,
Можа дома, можа не.


Мы вярнёмся да цара,
Стараны той – караля.
Чы зусім не караля,
Нешта блытаюся я.

Цар усыпаў тое зелле,
У кіпень, на стале сваім.
Размяшаў, паспрабаваў,
І заліўся мупам усім.
Раптам цар наш адчувае,
Генузроўня ўтварэнні.
Разавее, узмужае,
Сапраўды ператварэнне.
Стаў нібыта маладым,
Дзіка моцным, ня худым.
А празь некалькі секунд,
Цар адчуў цяжкі нядуг.
Ён ізноўку пастарэў,
Пабялеў і падрыхлеў.
Цар узлятае на каня,
Бабку, пра сабе хуля.
Мчыць у лес да варажбіткі,
Так што адлятаюць ніткі.
- Што старая мне прадала?
Мо жывеш на свеце мала.
За каго ты прынямаеш,
Чы зусім не памятаеш.
З кім ты маеш зараз справу,
І каму даваць атраву.
Што за брак ў тваім тавары,
Я разьвею твае мары.
Ты ж ня Жанна Д’арк зусім,
Каб падаткаў не плаціць.
- Што жа здарылась мой цар,
Мой шаноўны гасудар.
Бачыш, я стаю стары,
Стары! Антонім малады!
( Так як цар не ужываў,
Вітамінаў розных траў.
У цара змяніўся ўкор,
Храмасомавы набор.
Вось таму і зелле тое,
Аказалася благое.)
- Вой ня гневайся сынок,
Адплачу ўсё ў срок.
Я за свой аўтарытэт,
Не шкадую і манет.
За затрымку даплачу,
І лячэнне аплачу.
Лекаў новых нараблю,
Нават сёння Вам укалю.
- Добра болей не крычы,
Да цябе калі прыйсці?
- Сёння ў вечары прыходзь,
Толькі ня сюды заходзь.
У падвал лабараторны,
Там дзе човен стаіць чорны,
Паспрабуй залезці скрозь.
Канспірацыя, прабач.
- Добра, толькі ты ня плач,
Калі будзе рэцыдзіў,
Купляй мейсца між магіл.
- Я ж не злодзей пане мой,
- Еду я цяпер дамой.
Да цябе ў сем зайду,
- Я ў час усё зраблю.
Са спакойнаю душой,
Цар вяртаецца дамой.



Цар, як стары чалавек,
Дажываючы свой век.
Адпачыць рашыў, прылёг,
Толькі пісар, блін, прыбёг.
- Можа нейкі ты шпіён,
Увабраўся ў царскі дом.
Думаю я тры гады,
Мабыць засланы сюды.
Кабы кожны дзень сабой,
Забіваці мой спакой.
Так жа можна ашалець,
Бязь абеду абамлець.
Нават варта па закону,
Перарыў рабочы мець.
- Не вялі мяне казніць,
Дай мне слова гаварыць.
- Я б даўно цябе казніў,
Кабы пісар іншы быў.
Добра, слухаю, кажы,
- Славік выйшаў з-за мяжы,
Дня пакуль што не прайшло,
Як паехаў ён ужо.
- Добра, дай цяпер спакой,
Бо на вечар у мяне,
Аўдыенцыя з Ягой.

Цар ужо стукае бязь меры,
Бабка адчыняе дзверы.
Цар уваходзіць у падвал,
Не падвал – шырокі зал.
Там мінзуркі, там спіртоўкі,
Тут ужо нечага абломкі.
Нейкі хітры апарат,
Чорт глядзіць з-пад чорных крат.
Вось над печкаю лісткі,
Там жа сушаць карашкі.
Тута макавы галоўкі,
Зноўку нейкія спіртоўкі.
Нейкі белы парашок,
У графіне мабыць сок.
Мо не сок, бо мутна ваткасць,
Простым словам нейка гадкасць.
Цяжкі стан, працоўнай групцы,
І ў айчыннае навуцы.
Калі кожны цар такі,
Дзе жа грошы ў Ягі.
Калі б не гранты, то б яна,
Прастой бабулькаю была.

Бабка цара падзывае,
На кушэтку цар сядае.
І збянтэжана чакае,
Не баючыся ўжо,
Ён, ін’екцыю ў бядро.
Вось ігла ўвайшла ў цела,
Цела добра абамлела.
Цар адчуў, што маладзее,
І ўжо мысля карцее.
Калі зноўку малады,
Можна ж жыць і бязь жаны.
Не, патрэбна па закону,
Хто прыдумаў гэту моду?
Так не думае стары,
Але ж зараз малады.
Не, манарх наш не такі,
Каб ад пляну адыйсці.
Што за прыклад ён падасьць,
Каб ад пляну адступаць.
І па гэтае прычыне,
Трэба сватаў адшукаць.
Стоп, калі ты малады,
То па што табе сваты?
Асабіста ачаруй,
Мо яшчэ, што паспрабуй.
Кветкі дзеўчыне купі,
Слоў прыгожых напляці.
Больш таго – цяпер вясна,
Не адверціцца яна.

Цар з кушэткі чынна ўстаў,
Бабцы нешта забяцаў.
Можа на яе праэкт,
Будзе выдзялен бюджэт.
Што палітыку сказаць?
Трэба ж штось паабяцаць.
Трэба, значыць, да надзеі,
Чалавечае вазваць.
Амалоджаны манарх,
Устае вось з гэтых нар.
Развятаўся з эскулапам.
Значыць, з бабкаю Ягой,
І адправіўся дамой.


Сонца ўстала на ўсходзе,
Раніца ізноў прыходзе.
Уж ня свет і не зара,
А няма ўжо цара.
Зрання цар смікнуў рашыць,
Дзеўку значыць абальсціць.
Ён маднява апрануўся,
У квяточную звярнуўся.
Трэба ж па закону жыць,
Кветкі мёртвыя купіць.
Бо на то і служаць кветкі,
Каб касою іх касіць.
Пісар усю ноч ня спаў –
Экібану састаўляў.
Экібаніў да зары,
Каб суцешыўся стары.

Цар калітку адчыняе,
Сам сабе туды ўпускае.
Цар –ня цар, а нейкі дон,
Прама сам Ален Дэлон.
Ці сакрэтны той агент,
Так апранут, так адзет.
Да таго ж у руцэ трымае,
Зэкібанены букет.
Цар у хату уваходзіць,
І вачэй з яе не зводзіць.
Ён вачамі атакуе,
Абароненасць спрабуе,
Потым ручку ёй цалуе.
- Як учора Вас убачыў,
Ледзь прытомнасці не страціў.
Вы мяне ачаравалі,
Сэрца можа нават скралі.
Бо ня чуць у грудзёх яго,
Як так здарыцца магло.
Кветкі Вам прыпаднашу,
Я лічу, што Вас люблю.
(Надта добра я загнуў,
Спадабалась самаму.
Апасьля такіх рачэй,
Паспрабуй ня ашалей.)
- Ой, я ж вас зусім ня знаю,
Але кветачкі прымаю.
Як насамрэч Вас завуць,
(Божа можна тут заснуць.
Дорыць бог мне мужыкоў,
З рамнтычным складам слоў.
Слова дзесьці можа меч,
Лепей грошы абіспеч.
Да матэрыі цікаўнасць,
Адна я павінна мець.)
Раскажыце а сабе,
Кім працуеце і дзе.
- Скромны я, завельмі надта,
Пра мяне казаць ня варта.
Але каб нарэшце змог,
Зваяваць вашу любоў.
Пра сабе я раскажу,
Папулярна апішу.
Пражываю ў палаццы,
Што стаіць у гэтай казцы.
Маю нават лічны фонд,
І з яго круты даход.
На мяне між тым працуе,
Месны любы мой народ.
Рынак маю і базар,
Я яшчэ ў дадатак - цар.
Вы прабачце я скрамняга,
Не магу сказаць навар.
- Пан здаецца фантазёр,
Цар напэўна ўжо памер.
Бо куды не паглядзі,
Цар даўно ужо стары.
Голас маеце ня дрэнны,
Мабыць нават і манэрны,
Цар жа наш дурны як пень,
Сачыняці Вам не лень.
- Толькі праўду Вам кажу,
Бо жанніцца я хачу.
- (Вось ня дрэннае жаданне,
Я на гэта пагляджу.
Калі кожны пажадае,
Можна кідацца ў ваду.
Ты мне лепей раскажы,
Як з фінансамі ў сям’і.)
Цар стары – дык гэта факт,
Ён даўно як артыфакт.
Каб зямлёй ня кіраваў,
Тоб у музэі бы стаяў.
І паўсюль суе свой нос,
Як царкоўны артадокс.
Вы жа пане не такі,
Нават маеце мазгі.
- Я з сабой Вас запрашаю,
У экскурсію па краю.
Па палаццу, па краіне;
У маім высокім чыне.
Мо адчуеце выпадкам,
Што любові Вашай варты.

І паехалі яны,
У паездку па зямлі.
Вось нарэшце ізліванні,
Іх ілжывыя прайшлі.
Казка Вам не сэрыял,
Каб канчаткам не зіял.
Кожна казка, добры мае;
Азакончаны партал.


А праз год яна адчула накірованасць у любві,
І празь месяц прыбаўленне была ў царскае сям’і.
Гэт пакуль што не канец,
Дзе жа нашы маладзец;
І амаль па поўнай стаўцы,
Царскі значыцца ганец.

Маладзец у тым Кангоце,
Аж на караля залез.
Стаў манархам іншаземным,
Значыць ворагам нябес.
Бо айчынныя цары,
З-зы бугорным, не лады,
Кожны дзень падазраваюць,
Рэвалюцыю ад іх.
Славу выбраў той народ,
Ашукаў іх абармот.
Што жадаеш абяцай,
Бо даверлівы той край.
Вось і славу, папулярнасць;
Хош ня хош а набірай.
Бо амаль што за дарма,
У рукі цягніцца сама.
Слаўка штось паабяцаў,
Ад цара гэта ўзяў,
Дзякуй богу навучыўся,
Хай бы коледж адчынняў.
Слава доўга разважаў,
І экспансію пачаў.
Ён жа добры гаспадар,
Вось кароль, а лепей цар.
Па захопніцтву краіны,
Ён лунаў між добрых мар.
Добры будзе гэты год,
Апярэмся на народ.
Бо народу напляваць,
Дзе, каго, за што кахаць.
Усіх ён можа шанаваць,
Потым так жа ж не любіць,
Бязь віны каго вініць.
Хітры гэты кляс народ,
Да яго другі падход.
Слаўка тутма не загас,
Ён жа сам з народных мас.
Так што некалькі прыёмаў,
Ён даўно ужо прыпас.
І узброеныя сілы,
За яго пайдуць у раз.
І ў краіне той бядлам,
Значыцца ужо пара.
А дзяржавец паміж тым,
Заклапочаны адным,
Кожна дзень ён падымае,
Абяспечанасць сям’і.
Вось і Слаўка не чакаў,
І краіну зваяваў.
Бо галоўнае каб хтосці,
Нейкі повад бы падаў.
А народу ён сказаў:
- Барадзьбу з карупцаніяй,
Сёння тутка распачаў.
А царовую сям’ю,
У турне на калыму.
Бо ня нова та ўлада,
Бязь рэпрэсіі ў хаду.
Можна ж пэўна за мяжу,
Я пра гэта не скажу.
А Прадславу ён забыў,
Бязь яе цудоўна жыў.
Вопшчым лінію кахання,
Я ў казцы не злажыў.
Пра міністра абароны я Вам зараз раскажу,
Генерал накіраваўся на цякучую вайну.
А ў дадзены мамент,
Мы паглядзім, што чакае,
Наш фальклорны элемнт.
Я жа расказаць хачу,
Вам пра нейкую Ягу.
Вось і ў свеце тых падзей,
Бабка трапіла за краты,
За кланірванне людзей.

Слаўка доўга, доўга жыў,
Папулярным надта быў.
І канешне ён нарэшце,
Жыцця – спутніцу набыуў.
Вось каханне сапраўды,
Ну, а я цяпер у кусты.
Казцы нашае канец,
Бо любая значыць справа,
Той канец павінна мець.
Не шукайце паралелей,
Тут у нашае жыцці,
Бо яно на то і казка,
Каб адрозненні былі.
Я Вам казку расказаў,
Вельмі часу не пакраў.
Забіваці за яе,
Не надумайце мяне.
Бо ў краіне каралёў,
Нет суда на дуракоў.
А інакш бы паў урада,
Мелі болей бы мазгоў.
А астатнія карцелі,
На лесазагатоўцы дроў.
Казка можа і прарэх,
Можа нейкі страшны грэх,
Будзем вельмі, вельмі рады,
Калі казка робіць смех.
Бо я Вам перадаў,
Што пачуў то й напісаў.

www.versy.hotbox.ru


Copyleft (C) maidan.org.ua - 2000-2024. Цей сайт підтримує Громадська організація Інформаційний центр "Майдан Моніторинг".