Мечыслаў Навагродскі: “Іншая справа на маёй Радзіме…”

Сябра з Украіны запрасіў прыняць улзел у дыскусіі як успрымаюць Ўкраіну і ўкраінцаў у Еўропе. Паспрабую пасьпець выказаць свае меркаваньні падрабней да заканчэньня гэтай акцыі. Варта пачытаць і беларусам….

Прывітаньне з Беларусі! Я не разумею выраз “увайсьці ў Еўропу”. Украіна і Беларусь знаходзяцца ў Еўропе, як яшчэ можна ўвайсьці? Трэба проста працягваць жыць у Еўропе. Іншая справа на маёй Радзіме, у нас палітычнае становішча незалежнае, калі ад грамадзян краіны нічога не залежыць. Гэты рэжым заўсёды падтрымлівала краіна-суседка Расія, якая ідзе беларускім шляхам. Мне даводзілася бываць у розных краінах Еўропы, у твм ліку ў Расіі, таму ёсьць з чым параўноўваць становішча. Лёс так злажыўся, што да гэтага часу не давялося наведаць Ўкраіну, дзе маю мноства сяброў, з якімі падтрымліваю адносіны праз Інтэрнэт, а таксама па меры магчымасьці, спатыкаюся зь імі рэальна. Калі параўноўваць эканамічнае жыцьце ў суседніх Польшчы, Літве і Расіі, а яшчэ асабліва ўзяць пад ўвагу магчымасьць свабоды самарэалізацыі і выказваньня сваіх поглядаў, то ўсё будзе не на карысьць Расіі. І чаму павінен украінскі народ слухацца “стапэйшага брата” з кім яму сябраваць? Расія ляжыць часткова ў Еўропе, а часткова ў Азіі, можа няхай самастойна вызначыцца сама, дзе лепей і няхаў не цягня за сабой у мінулае. Пастараюся пасьпець выказацца на тэмат дыскусіі болей падрабязна ў адным са сваіх блогаў.

Записка до дискусії

22 жовтня. Як сприймають Україну і українців в Європі? Відкрита дискусія